26 жніўня 2020
20 жніўня работнікі ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прынялі ўдзел у мітынгу ў падтрымку дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Тысячы жыхароў Нясвіжчыны сабраліся ў цэнтры горада гучна заявіць пра сваю пазіцыю. Тут былі людзі розных узростаў: ад моладзі да гараджан у старэчым узросце. Яны прынеслі з сабой сцягі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб'яднанняў, плакаты. Гэта быў кранальны і вельмі эмацыйны момант ўсеагульнага яднання. Грамадзяне прыйшлі па закліку сэрца, каб выказаць падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі.
Перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва Нясвіжскага і Клецкага раёнаў-старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, намеснік старшыні Аляксандр Балцянкоў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка і Людміла Ніжэвіч, старшыня СВК Агракамбінат Сноў Мікалай Радаман, начальнікі Нясвіжскага і Клецкага РАУС Аляксандр Юрчанка і Мікалай Плешэвіч і іншыя.
Да мікрафона свабодна падыходзілі прадстаўнікі розных прафесій і сацыяльных груп - усе яны гаварылі аб жаданні захаваць і прымножыць тое добрае, што ёсць у нашай краіне. Гучалі песні аб Беларусі, таксама былі ўсталяваныя стэнды з выявай дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга. Людзі, якія сабраліся, скандавалі: за бацьку! ,Ворагі Радзімы не пройдуць, За Беларусь!». У іх руках ганарліва луналі дзяржаўныя сцягі, сцягі КПБ і РГА Белая Русь».