© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Уведзена ў эксплуатацыю новая гасцініца

07 мая 2020

1 мая на Гарадзейскім цукровым камбінаце ўведзена ў эксплуатацыю гасцініца "ўтульнасць" на 49 месцаў, размешчаная па адрасе: вуліца Кастрычніцкая, 9. У адрэстаўраваным будынку 27 утульных, абсталяваных новай мэбляй нумароў. У кожным - зручныя ложкі, стол, шафа, тумбачкі, халадзільнік і тэлевізар. А яшчэ-паасобныя санвузел і душавы пакой. На паверсе размешчана абсталяваная электраплітамі кухня-сталовая.


У адпаведнасці з рэалізацыяй мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб прадугледжаны ў гасцініцы і ўмовы для пражывання людзей з абмежаванымі магчымасцямі: для іх устаноўлены пандус і абсталяваны спецыяльны нумар на першым паверсе будынка. Кошт пражывання ў гатэлі - ад 10 да 12 BYR у суткі.