© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Сустрэча з намеснікам міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь

12 сакавіка 2021

 12 сакавіка 2021 года наша прадпрыемства наведала намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Нікіціна Анжаліка Аляксандраўна. У ходзе візіту былі закрануты пытанні развіцця камбіната, прыярытэтныя напрамкі працы, пашырэнне рынкаў збыту. Праведзена прэзентацыя, прадэманстраваны ўзоры прадукцыі фруктовага цэха, Стаўбцоўскага філіяла, аддзялення прэсоўкі цукру.  Па выніках сустрэчы намечаны першачарговыя задачы эканамічнага развіцця прадпрыемства ў сучасных умовах.