13 лістапада 2020
У Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу прыміце найлепшыя віншаванні з прафесійным святам. Дзякуючы ўкладу кожнага з вас у вытворчы цыкл па выпуску і прасоўванні на рынкі нашай прадукцыі, мы разам робім жыццё людзей трохі саладзей. Адыходзячы год паказаў, што мы можам паспяхова спраўляцца з выклікамі часу, пераадольваць любыя цяжкасці ў дасягненні вызначаных мэтаў.
З прафесійным святам, калегі! Сямейнага вам шчасця, моцнага здароўя і даўгалецця. Хай праца заўсёды прыносіць задавальненне, а зямля радуе багатым ураджаем. Дзякуй за вашу адданасць малой радзіме, упартая і карпатлівая праца на карысць усяго народа! Хай здароўе не падводзіць, планы ажыццяўляюцца, а мары спраўджваюцца! Поспехаў і новых працоўных дасягненняў на абраным шляху! Дзякуй за вашу працу!
Адміністрацыя і прафкам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат»