© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Семінар: перспектыва развіцця і супрацоўніцтва ААТ «Гарадзей...

02 красавіка 2021

2 красавіка ў Гарадзейскім Цэнтры культуры прайшоў семінар на тэму: перспектыва развіцця і супрацоўніцтва ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» і буракасеючых гаспадарак сыравіннай зоны. Удзел у мерапрыемстве прынялі-дырэкцыя ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», кіраўнікі буракасеючых гаспадарак, навуковыя работнікі, прадстаўнікі фірмаў-пастаўшчыкоў насення, сродкаў абароны раслін, сельскагаспадарчай тэхнікі. Разгледжаны інавацыйныя падыходы да вырошчвання буракоў, пытанні прагрэсіўнай тэхналогіі земляробства, агучаныя праблемы і спосабы іх пераадолення. Актуальнасць дадзенага семінара пацвярджаецца актыўнасцю яго ўдзельнікаў, зададзена вялікая колькасць пытанняў, выслуханыя меркаванні кожнага выступоўцы, што дазваляе спадзявацца на атрыманне добрых вынікаў па выніках будучага сезона.