© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Наведванне камбіната супрацоўнікамі дыпляматычных і гандлёвы...

06 мая 2021

6 мая на тэрыторыі ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прайшла сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з супрацоўнікамі дыпламатычных і гандлёвых прадстаўніцтваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. У праграме візіту значыліся: азнаямленне з гісторыяй камбіната, тэхналогіяй вытворчасці цукру ад вырошчвання буракоў да атрымання гатовага прадукту, наведванне цэхаў фасоўкі цукру ў розную ўпакоўку, СААТ «Еўратарэкс», сацыяльнай інфраструктуры, прэзентацыя і дэгустацыя вырабленай прадукцыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Расіі, Узбекістана, Ірана, Палесціны, Манголіі, КНДР, Азербайджана, Украіны. Абмяркоўваліся пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і наладжвання эканамічных сувязяў, магчымасці выкарыстання аб'ектаў сацыяльнай сферы пры планаванні паездак па Беларусі.