© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Паездка на горналыжны курорт «Лагойск»

25 студня 2021

У гэтым годзе нас нарэшце завітала сапраўдная зіма, і 23 студзеня самыя актыўныя аматары здаровага ладу жыцця нашага камбіната выбраліся на горналыжны курорт «Лагойск». Добрае надвор'е, выдатная кампанія, адрэналін пры праходжанні стромкіх схілаў - ці не гэтага хочацца ў кароткі зімовы дзень, таму застацца абыякавымі і сумнымі не змог ніхто. І нічога, што не абышлося без падзенняў, сутыкненняў, гучных крыкаў, бо гэта ўсё станоўчыя эмоцыі, зарад бадзёрасці і аптымізму на доўгі час. Няма сумневаў, што такая паездка не раз яшчэ паўторыцца, а ўдзельнікам захочацца забрацца яшчэ вышэй і пракаціцца з гары дзе-небудзь у Альпах, Карпатах, Андах, а то і Гімалаях. А можа камусьці прыйдзецца па душы папулярны ва ўсім свеце біятлон. Так што жадаем усім: не сядзіце дома, бярыце сяброў, родных, знайдзіце сабе Актыўны занятак па душы, у нас гэта атрымалася, і атрымаецца не раз.