© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Адкрыты дыялог з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навако...

16 сакавіка 2021

16 сакавіка адбыўся візіт Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Худыка Андрэя Паўлавіча. У праграме візіту планавалася наведванне вытворчых цэхаў камбіната і сустрэча з працоўным калектывам. Міністрам дадзена высокая ацэнка ўзроўню развіцця прадпрыемства, адзначана добраўпарадкаванне тэрыторыі. У сваім выступе А. П. Худык падзяліўся ўражаннямі ад Усебеларускага народнага сходу, дэлегатам якога ён з'яўляўся, заклікаў захаваць мір і спакой у краіне. 

Асобная ўвага была ўдзелена пытанням экалогіі і прыродакарыстання. Удзельнікамі сустрэчы закрануты аспекты выкарыстання другаснай сыравіны, добраўпарадкавання тэрыторыі населеных пунктаў, водных аб'ектаў, паляпшэння работы па экалагічнаму выхаванню працоўнага калектыву.