© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

На базе Гарадзейскага цукровага камбіната

16 кастрычніка 2020

15 кастрычніка прайшла выязная вучоба спецыялістаў РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная экспертыза дакументацыі з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнага рэгулявання ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці і праводзіцца для прыняцця заказчыкамі, забудоўшчыкамі, інвестарамі аб'ектыўных і абгрунтаваных рашэнняў па будаўніцтве аб'ектаў з захаваннем дзяржаўных прыярытэтаў у галіне бяспекі аб'ектаў будаўніцтва. Пры правядзенні дзяржаўнай экспертызы ажыццяўляецца ацэнка адпаведнасці аб'екта дзяржаўнай экспертызы патрабаванням нарматыўных прававых актаў.


Галоўны тэхнолаг Ю. А. Хмелінка і начальнік аддзела тэхнічнай эксплуатацыі і абслугоўвання будынкаў і збудаванняў Гарадзейскага цукровага камбіната В. А. Крывель правялі экскурсію па прадпрыемстве, азнаёмілі гасцей з дасягненнямі прадпрыемства і тэхналагічнымі прамудрасцямі вытворчасці салодкай прадукцыі.