© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Да Дня пажылога чалавека

02 кастрычніка 2020

1 кастрычніка ў маштабным святочным канцэрце, арганізаваным у Нясвіжскім раённым Цэнтры культуры да Дня пажылога чалавека, прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Нясвіжане і жыхары раёна сярэбранага ўзросту атрымалі масу прыемных уражанняў ад цёплых віншаванняў і яркага сцэнічнага паказу.  На мерапрыемстве таксама былі падведзены і вынікі конкурсу "лепшае падвор'е-2020".  У рамках жа дабрачыннай акцыі "не забыты працоўным калектывам" у ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» да Дня пажылога чалавека аказана матэрыяльная дапамога на набыццё гародніны 377 - і пенсіянерам грамадства ў памеры пяці базавых велічынь кожнаму.