© 2021 Гарадзейскі цукровы камбінат

Hockey match at the Minsk Arena

29 студня 2021

Хакейны клуб Дынама-Мінск займае ў Кантынентальнай хакейнай лізе значнае месца. Сярод работнікаў ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» шмат не толькі аматараў хакея, але і фанатаў гэтай хакейнай каманды. 27 студзеня заўзятары з Гарадзеі падтрымалі дынамаўцаў на матчы Дынама Мінск-Тарпеда Ніжні Ноўгарад. Было прыкметна, што многія засумавалі па гульні, па антуражы, самай атмасферы «Мінск-Арэны». І хай у выніку супернік апынуўся мацней з лікам 1: 3, гэта ніяк не адаб'ецца на стаўленні да каманды. Тым больш, у хуткім часе стартуе плэй - оф,дзе напал барацьбы і значнасць перамогі значна вышэй, а значыць і падтрымка гарадзейскіх балельшчыкаў будзе яшчэ важней. Таму ўсе мы з нецярпеннем чакаем наступнай паездкі на «Мінск-Арэну» і спадзяемся на перамогу Дынама.